|
Urbi · et · Orbi
 |
|
Падумалася, што нішто так ня шкодзіць здароўю, як упартае прытрымліванне здаровага ладу жыцця |
 |
|
Пост перадусім напісаны для юзера wildsent, які, праўда, не чытае мой жж і юзера andreydashkov, які якраз чытае, і час ад часу просіць чагосці гэтакага. Таксама трэба узгадаць tatiana_avgust, якая натхніла мяне не гэты пост. ( Дык ) |
 |
|
У маіх шкарпэтак таксама есць асабістае жыцце!
Current Mood: |
thoughtful | |
 |
|
Эканамічныя крызісы прыводзяць да змены тэрарытычнай парадыгмы эканамічнай навукі. Так было і ў 1929 г. – кейнсіанская рэвалюцыяй і ў 1970-ых – рэвалюцыя “чыкагскіх хлопчыкаў”. Цікава, ці адаб’юцца цяперашнія падзеі на эканамічным мейнстрыме? Чамусці падаецца, што будзе перагледжана роля тэорыі рацыянальных чаканняў (rational expectations theory), якая і дагэтуль падлягала справядлівай крытцы (гл. М. Лоўвэл, М. Блаўг, Д. Канэман etc.). Зараз яна можа быць увогуле выкінутая на сметнік. Але што прыйдзе ўзамен? ІМХО, гэта будзе тэорыя, якая больш паспяхова апісвае захаванне эканамічных агентаў перад “заслонай нявызначаннасці”, а таксама працэс прыняцця рашэнняў у часа, фармаванне чаканняў і планаў. Ці гэта будзе біхевіарыстычны падыход , альбо менш экзатычныя теорыі сказаць цяжка.
Current Mood: |
busy | |
 |
|
Шаноўныя сябры, хочаце ведаць які з мяне вучоны, тады глядзіце пад кат ( хе-хе ) |
 |
|
Жыць нерэпрэзентатыўна, у межах статыстычнай памылкі |
 |
|
Вячэра - у Варшаве, сняданне - у Браціславе, кава - у Вене
Current Mood: |
tired | |
 |
|
Бадай першым эканамістам, які ўжыў "макраэканамічную мадэль" быў Томас Роберт Мальтус. Менавіта ен сапаставіўшы меркаваны геаметрычны рост насельніцтва і арэфметычны - харчавання, лічыў што праз 30 год насельніцтва нападкае голад. Мальтусу давялося дажыць да вызначанай ім даты. Як паказаў перапіс насельніцтва ў 1830 г., нягледзячы на тэмпы роста насельніцтва вышэйшыя ў параўнанні з прадказанымі, харчавання ставала ўсім. Слушным быў крытык Мальтуса Годвін, які адзначаў што прадбачыць рост насельніцтва на працяглую перспектыву немагчыма, а таксама "нельга сказаць якія сродкі знойдуцца каб пераадоліць меркаваныя праблемы". На маю думку сучасныя "макраэканамічныя мадэльеры" надалей будуюць свае мадэлі з посьпехам Мальтуса. Розніца палягае на тым, што адныя шчасліва не дажываюць да таго моманту калі іх мадэлі перастаюць спраўджавацца, іншыя ўпарта спрабуюць удасканаліць свае (альбо чужыя) мадэлі з улікам новай рэчаіснасці.
Current Mood: |
bitchy | |
 |
|
Напярэдадні атрымаў з рук аўтаркі вось гэту кнігу . Напэўна залішне будзе казаць, што з аўтарскім аўтографам. Усе сталася дарэчы, калі ўлічыць, што акурат зараз маю час чытаць мастацкую літаратуру.
Current Mood: |
optimistic | |
 |
|
Сення у майго камп'ютера зламалася клавіша Backspase. Аказваецца - гэта самая патрэбная клавіша (прынамсі ў маім выпадку).
Current Mood: |
angry | |
 |
|
Ей падабаліся мужчыны, яму - жанчыны. Таму ў іх не было агульных інтарэсаў і тэм для размоў.
Current Mood: |
creative | |
 |
|
...КРАМА руліт, Аруцюнаў - аццкі сотона!!!
Current Mood: |
happy | |
 |
|
Учора глядзеў National Geografic, фільм які быў прысвечаны Давіду і Саламону. Цікавая акалічнасць – няма ніякіх прамых архіалагічных (то бо рэчавых) доказаў існаванню Саламона. У той час як ў “Старым запавеце”, ды ў асобных апокрыфах, быць можа залішне міфалагізавана, пра Саламона ўзгадываецца дастаткова падрабязна. Вось так, слова спачатку ў вуснай, а затым і ў пісьмовай форме перажыло на прцягу трох тысячыгодзяў усе што збудавана з камення. Дарэчы, карыстаючыся нагодай, віншую каталікоў і пратэстантаў з Вялікоднымі Святамі. |
 |
|
Сення, быў на кніжнай ярмарцы, з цікаўнасцю назіраў за размовай двух дарослых мужчын, якія з імпэтам абмяркоўвалі нейкі фэнтазі-раман. Вельмі цікава слухаць калі дарослыя, барадатыя дзядзькі з захапленнем апавядаюць пра гатункі магіі, чароўныя мячы і пра машыну “Нісан”, якая ператварылася ў каня (улічывуаючы тое, што ў машыне забыліся выключыць аўтамагнітолу, з ператворанага каня неслася музыка) і г.д. Ці гэта я чагосці не даганяю, ці проста людзі ў дзяцінстве не начыталіся казак. Дарачы, сам у захапленні ад “Марсіянскіх кронік” і “Віна з дзьмухаўцоў” Брэдбэры, але гэта, на мой погляд, зусім іншае, а апошняе, хіба, увогуле не фантастыка.
Current Mood: |
surprised | |
 |
|
Наўздагон дыскусіі, якая была распачатая тут і атрымала працяг тут , а таксама падсумоўваючы тое што я напісаў , хацелася б дадаць колькі словаў. Адной з высноваў якая быць можа не зусім яўна прасочываецца ў напісаным мной тэксце з’яўляецца наступная думка: “з’яўленне спекулянтаў на рынку квіткоў хутчэй есць вынікам неразвітасці рынкавага інстытуцыянальнага асяродзя”. З вялікай доляй упэўнінасці можна сцвярджаць (і тут я згодны з natasha_smile і tatiana_avgust), што беларускія кінатэатры маюць дзяржаўную форму ўласнасці, і напэўна, падпарадкоўваюцца нейкай арганізацыі кшталту “Белвідэапракат”. Таму кінатэатры не маючы канкуренцыі ні паміж сабой, ні звонку, не маюць дастаткова стымулаў распрацоўваць больш гнуткія сістэмы распаўсюджання, тым больш што свой запланаваны прыбытак яны хутчэй за ўсе атрымліваюць. Цікава, што і юрыдычныя асобы, ня могуць ні толькі “выштурхнуць” адзінкавых спекулянтаў з рынку, але і стварыць ім больш-менш сур’езную канкурэнцыю. Апошняе можа быць сведчаннем як наяўнасці інстытуцыянальных бар’ераў для развіцця больш саліднага бізнэса ў гэтай сферэ, так і неразвітасцю самаго рынка такога кшталту дыстрыбуцыі. Таму можна зрабіць выснову, што наяўнасць у нас спекулянтаў квітоў у кіно есць прыкладам інстытуцыянальная пасткі (institutional lock-in, институциональной ловушки). Р.S. Безумоўна дзяржаўныя кінатэатры маюць права не максымізаваць прыбытак (ствараючы больш складаныя сыстэмы дыстрыбцыі), раўна як спекулянты потым перапрадаваць квіткі, а прыватныя фірмы не спрабаваць актывізавацца на гэтым рынку, але ці не трацяць ад гэтага звычайныя спажыўцы, то бо мы з вамі? |
 |
|
Каляды і Новы год - зручная нагода аднавіць старыя кантакты. Дасланая паштоўка альбо e-mail выглядаюць неяк натуральная і ненавязліва, нават у сытуацыі калі з кімсці ня меў ніякіх стасункаў ужо колькі год. Дарэчы, з Калядамі і Новым годам!
Current Mood: |
peaceful | |
 |
|
У аўтобус, у якім я ехаў, зайшла дзяўчына і стала побач каля дзвярэй. Праз хвіліну, на мокрым шкле пальцам вывела: "Все будет хорошо". Захацелася прыпісаць "Без сомнений", а яшчэ хацеў спытаць ці не завуць яе Амэлі. Дарэчы выйшлі мы на адным прыпынку
Current Mood: |
good | |
 |
|
Віншую ня толькі стужка-фрэндаў, але і "рэальных" (sic!) офф-лайн сяброў astel і j23k ня цяжка здагадацца з чым. Sto lat być razem!!!
Current Mood: |
peaceful | |
 |
|
У сярэдзіне 70-х Хайек вырашыў апублікаваць артыкул на тэму тэорыі планавай эканомікі ў якасці рэакцыі на прапанову В. Лявонцьева ўвесці сістэму індыкатыўнага планавання (заснаваную на мадэлі "выдаткі-выпуск") ў 3ША. На гэта В. Лявонцьеў прыслаў выдаўцу ліст з патрабаваннем спыніць друкаванне артыкулу, матывуючы гэта адсутнасцю якіх-кольвек дакументаў, якія бы сведчылі... аб кампетэнтнасці Хайека ў сферы праблем планавання.
Current Mood: |
energetic | |
 |
|
|
 |
|
У шэрагу невялікіх еўрапейскіх гарадоў былі адменены дарожныя знакі. Калі верыць ініцыятарам эксперэмента, колькасць дарожных здарэнняў значна скарацілася. Падаецца гэты прыклад можа служыць на карысць ультралібералаў (і розных анархакапіталістаў), якія, у прыватнасці, выступаюць за адмену агульных правілаў дарожнага руху (гл. напрыклад Д. Фрыдмана). Таму выкажу інстытуцыянальны погляд. Такім чынам, адсутнасць дарожных знакаў значна скарачае "гарызонт прагназавання", што прымушае кіроўцаў страхавацца ад рызыкі магчымых здарэнняў. Перадусім - зніжаць хуткасць і быць больш пільным, а па другое, як гэта ні дзіўна, трымацца правілаў руху, якія, дарэчы, ніхто не адмяняў (sic!). Такім чынам, узрастае роля фармальных інстытутаў (правілаў) у зніжэнні ўзроўня нявызначаннасці. Апроч таго, нездарма гэты эксперымент быў пастаўлены ў невялікіх гарадках, дзе вялікае значэнне маюць нефармальныя інстытуты, то бо ad hoc на дарозе яны выступаюць як банальная ўважлівасць да іншых і культура кіравання аўтамабілем.
Current Mood: |
okay | |
 |
|
Сення ці не першы раз калі я не слухаў мр3 плэер у маршруццы, аддаўшы перавагу таму што слхаў кіроўца (sic!), а слухаў ен, уласна, Рink Floyd, калі не памыляюся альбом "The Division Bell" |
 |
|
Ад фразы на экране GAME OVER патыхае такой фатальнасцю
Current Mood: |
pessimistic | |
 |
|
Як паказвае рэчаіснасць, гісторыя эканамічнай думкі гэта спрэс барацьба ерэтыкаў з фарысеямі. Р.S. Справа ў тым, што з цягам часу ерэтыкі становяцца фарысеямі |
 |
|
Deadline, як і каханне, прыходзіць знянацку
Current Mood: |
stressed |
Current Music: |
радзіва | |
 |
|
| Віншуем з пройдзеным тэстам!!! Вы мне вельмі нагадваеце графа Чапскага | | Вялікія эканамісты Беларусі 18-19 стст. Яны заснавалі першыя сырныя/піўныя/мясныя фабрыкі, будавалі першымі эканоміку нашага краю — адказныя й працавітыя людзі. Аднак занадта абстрагуюцца ад палітыкі. Дзякуючы такім людзям, як вы, мы п'ем піва "Аліварыя" — бровар, заснаваны ў 1864 г. Калі зьберацеся ў палітыку — ідзіце па шляху Антонія Тызэнгаўза: вазьміце галасы сацыяльнымі рэформамі, накіраванымі на паляпшэньне дабрабыту народу. Людзі да вас пацягнуцца. | | Пройти тест |
|
 |
|
Блогер блогера павінен ведаць не толькі ў твар але і ў аватар
Current Mood: |
thankful | |
 |
|
Тэлевізар дае плоскую выяву
Current Mood: |
thoughtful | |
 |
|
Аказваецца брунеткі таксама бываюць бландзінкамі |
 |
|
Насамрэч, усе дарогі вядуць у КАРЧМУ "Рым"
Current Mood: |
giggly | |
 |
|
Другая палова суботы для мяне склалася цалкам нечакана. Калі я вярнуўся з працы і адпачваючы валяўся на канапе, да мяне патэлефанавала В. якая прапанавала літаральна праз паўгадзіны сабрацца і паехаць разам у... Лагойск. Прапанова была настолькі нечаканай, што я нават папрасіў час падумаць і пасля ператэлефанаваць. Вырашыўшы, што я пакуль не такі стары каб ляжаць суботу на канапе ўрэшце сказаў "ТАК!". І мы рушылі. Як аказалася пад лагойскам у гэты час ладзілі канцэрт прысвечаны Бітлз. Прыехаўшы на мейсца, якім аказалася лыжная база "Лагойск" (дастаткова цывільнае мейсца не толькі для таго каб паслухаць, але і па шпацыраваць па наваколлю дыхаючы пасля гораду свежым паветрам) мы патрацілі пэўны час на пошук Лесніка які натуральна і быў самым галоўным ініцыатарам выезду. Леснік традыцыйна быў з новай дзяўчынай, а я традыцыйна не прыклаў намаганняў каб запомніць ейнае імя (як ппказала практыка няма сэнсу гэта рабіць - наступным разам будзе новая; мне вось толькі цікава як ен сам на блытаецца, а можа блытаецц?). Так вось, мы ляжалі на траве лузгалі семкі і елі цукеркі, слухаючы пры гэтым музыку. Што датычыць музыкі, дык мне пашчасціла паслухаць і Apple tea і Аліпаву, апошняя шчыра жгла, нягледзячы на пачаўшыся дождж. Уласна кажучы дождж і вымусіў нас збіраць хутка рэчы і паступова рушыць у бок. Леснік са сваей пасіяй застаўся на канцэрце. Па дарозе да машыны мы сустрэліся з непрыемным вынікам які ўласцівы нашай краіне (ня цяжка здагадацца што адюылося калі на канцэрце махалі сцягам, скажам так, незусім пымальным уладамі, у той час як да гледачоў падыйшлі міліцыянты). Настрой быў сапсаваны на доўгі час. Таму каб яго палепшыць мы паехалі па трасе ў пошуках добрага шынка, першы быў за 12 км. да Мінску, але калі мы пачулі музыку якая там гучала (мякка кажучы не Бітлз), вырашылі шукаць далей. Урэшце, кінулі якар у карчме пад назваю "Карчма". Вось там я і прыдаўся "чревоугодію". Такім чынам "уставшіе, но давольные" мы пад вечар вярнуліся дамоў.
Current Mood: |
tired |
Current Music: |
штосці з радзіва | |
 |
|
Вельмі спадабалася, пачутае па БТ у праграме пра джаз у СССР: "Калі блюз гэта калі добраму чалавеку кепска, тады папса гэта калі кепскаму чалавеку добра" (с) Я. Уладзіміраў
Current Mood: |
ecstatic |
Current Music: |
Папса ;-) | |
 |
|
Вось купіўшы пакет малака, звярнуў увагу на назву вытворцы: "Агрокомбинат "СНОВ"". Узнікае натуральнае атаясамленне з Dream Factory. Гэткі наш адказ іхняму Галівуду. Таму зараз я з нецярпеннем чакаю калі ж у нас у рэшце рэшт з'явіцца Аграгарадок ГРАХОЎ
Current Mood: |
frustrated | |
|
|